Архив новостей - СШ 6 г.Полоцка

Архив новостей

Декада белорусского языка и литературы

08.10.2018

Родная мова ў школе і дома

     З 24 верасня па 6 кастрычніка ў ДУА “Сярэдняя школа №6 г.  Полацка” паспяхова прайшла дэкада белускай мовы і літаратуры. У мерапрыемствах дэкады прынялі ўдзел вучні 5 – 11 класаў. На працягу двух тыдняў школьнікі змаглі прыняць удзел у выставе, прысвечанай году Малой радзімы, даведацца цікавыя факты пра беларускую мову, праверыць свае ўласныя веды, бліжэй пазнаёміцца з пісьменнікамі Полаччыны, наведаць адкрытыя ўрокі і пазакласныя мерапрыемствы, сустрэцца з прадстаўнікамі літаратурнага аб’яднання “Надзвінне” і майстрамі саломапляцення Полацкага цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур, уявіць сябе героямі беларускіх народных казак.

Остальные фото в галерее