Калядкі2020 - СШ 6 г.Полоцка
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Калядкі2020

19.01.2020 - “Прыйшла Каляда, калядуючы…”

Зіма – гэта цэлы калейдаскоп школьных святаў. Акрамя навагодніх ранішнікаў добрай традыцыяй стала праводзіць фальклорныя святы: штогод у школе праходзяць «Калядкі».Гэта беларускае  традыцыйна- абрадавае свята ладзіцца ў гонар Сонца. Для земляроба час з кастрычнiка да снежня — перыяд замiрання прыроды. Ён верыў, што ў гэты час уладарання  сцюжы, холаду, мяцелiцы,  адбываецца барацьба дабра з ліхам, святла з цемраю. А з дня зiмовага сонцапавароту — «адраджэння» Сонца — пачынаецца новы год, якi абяцае прыход цяпла i святла, абуджэнне пладаноснай сiлы зямлi. На Каляды ладзяцца розныя забавы i гульні. І ў нашы дні ўбраныя дарослыя і дзецi ходзяць па дварах і пры дапамозе кароткiх песень- калядак - жадаюць гаспадарам шчасця і працвітання ў новым годзе.

    Актыўныя і неабыякавыя школьнікі 6 “А” класа разам са сваім класным кіраўніком Шэк Таццянай Мікалаеўнай і адной з маці, Есіпёнак Надзеяй Аляксандраўнай, пераўвасобіліся ў Мядзведзя, Казу, Цыганку і калядоўшчыкаў, завіталі ў групу падоўжанага дня,  да дзяцей 5-6 класаў. Колькі эмоцый, радасці ў вачах, усмешак на тварах  ўбачылі ў дзетак! Яны з задавальненнем гулялі з прысутнымі,  вадзілі карагоды з Казой, танчылі, спявалі калядныя песні. Усе дзеці і дарослыя атрымалі  пачастункі.

Фотоматериалы

  • к1
  • к2
  • к3
  • к4
  • к5
  • к6
  • к7
  • к8
  • к9