Музей "Беларуская хатка" - СШ 6 г.Полоцка
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Музей "Беларуская хатка"

26.01.2020 - Музей "Беларуская хатка"

                           Запрашаем у музей “Беларуская хатка

Усе мы родам з хат….

Янка Сіпакоў

    Які глыбокі сэнс закадзіраваны ў гэтым простым, на першы погляд, выразе. Сапраўды, менавіта адтуль нашы карані: мы з вёскі, ці нашы далёкія продкі адтуль, дзе хаты. Ад вясковых хат пачыналіся вандроўкі беларусаў у вялікі свет.                                 

   У наш час, калі актуальны пытанні адраджэння беларускай культуры, мы ўсё часцей звяртаемся да спадчыны свайго краю, яго гісторыі. Менавіта там карані беларуса, гісторыя яго роду.

   Таму ў нашай школе быў створаны этнаграфічны музей “Беларуская хатка” , які дзейнічае ўжо многія гады. Настаўнікі, бацькі , вучні збіралі экспанаты з усіх куткоў Віцебскай вобласці. Некаторым з іх больш чым за сто гадоў. Хочацца адзначыць, што адметнай асаблівасцю рэчаў, прадстаўленых на выставе, з’яўляецца тое, што ўсе яны выраблены ўручную і выпраменьваюць энергетыку таго часу.

Культурным і адукаваным лічыцца той чалавек, які ведае гісторыю, звычаі і абрады, мову свайго народа. Таму, пры стварэнні музея “Беларуская хатка”, ставілася мэта далейшай зацікаўленасці  навучэнцаў гісторыяй роднага краю, гэта значыць выхаваць беражлівыя адносіны да свайго мінулага, зацікаўленасць у набыцці гістарычных, краязнаўчых, этнаграфічных і моўных ведаў. Аснова музея - экспазіцыя, складзеная з прадметаў сялянскага побыту. У музеі можна палюбавацца прыгожымі ручнікамі, глінянымі вырабамі, сурвэткамі, патрымаць у руках верацяно, вілкі, чапялу, серп, папрасаваць рэчы з дапамогай качалкі, зачарпнуць апалонікам у чыгун, запаліць газоўку, замясіць цеста ў дзежцы, даведацца аб прызначэнні  ступы, маслабойкі, каромысла, паспрабаваць пакачаць ільняны ручнік, агледзець сялянскі гардэроб, убачыць Дамавічка, які жыве ў прыпечку.

На базе кутка праводзіцца вывучэнне абрадаў і свят беларусаў. Там можна ўбачыць Калядную зорку, пано “Калядкі”. Навучэнцы знаёмяцца са звычаямі дэкаратыўнага аздаблення беларускай хаты, традыцыйным інтэр’ерам сялянскай хаты.

У музеі створаны і працуе Савет музея, які складаецца з навучэнцаў 6 класа, Баўтот Вераніка і Дытко Анастасія. З гэтага навучальнага года кіруе Саветам музея настаўніца беларускай мовы і літаратуры Шэк Таццяна Мікалаеўна.

Уздыхаць па старых рэчах, вяртацца да старога ўкладу жыцця, канечне, не варта, але ведаць, як жылi нашы дзяды,прадзеды, трэба. Часцей азірайцеся, сябры, назад, у мінулае, каб не пагасла свечка ў хаце з матчынай душою, каб лягчэй было ісці наперад, у будучыню. 

                                                                                      Вы ўжо зацікавіліся? Чакаем у госці!

 

Фотоматериалы

  • Хата1
  • Хата2
  • Хата3
  • Хата4
  • Хата5
  • Хата6
  • Хата7
  • Хата8