Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.02.2024

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Сёння вучні 8-ых класаў мелі магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі журналістаў і прыняць удзел у літаратурнай гульні= віктарыне " Я- карэспандэнт". Навучэнцы, выконваючы заданні на аснове літаратурнага твора В. Быкава " Жураўліны крык", даведаліся пра правілы падрыхтоўкі да рэпартажу і інтэрв'ю. Змаглі самастойна падрыхтаваць сюжэт рэпартажу і пытанні да інтэрв'ю з героямі аповесці. Цікавым для падлеткаў стала і само інтэрв'ю з " літаратурным героем". Вось так весела будучыя выпускнікі змаглі адкрыць для сябе яшчэ адну прафесію - карэспандэнт!

11-ы класс падрыхтаваў вусны часопіс " Шляхамі Рыгора Барадуліна" у ходзе вуснага часопіса аднакласнікі пазнаёміліся з творчасцю паэта- земляка, змаглі паслухаць вершы паэта, даведацца пра ўшанаванне памяці паэта, паслухаць песні на пісаныя на вершы Рыгора Барадуліна.

Разделы сайта