Турнір знаўцаў - СШ 6 г.Полоцка
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Турнір знаўцаў

18.02.2020 - Турнір знаўцаў

                               Дакраніся да роднага слова…

       18 лютага ў нашай школе ў рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры для навучэнцаў 3 класа прайшоў турнір знаўцаў роднай мовы “Дакраніся да роднага слова”. Турнір складаўся з некалькіх конкурсаў: “Залацінкі мудрасці”, “Вясёлыя рэбусы”, “Перакладчыкі”, “Назаві адным словам”. Праводзілі мерапрыемства для малодшых школьнікаў вучні 6 “А” класа . Трэцякласнікі спаборнічалі ў кемлівасці і дасціпнасці, ва ўменні творчага прымянення трапных і выразных слоў у маўленні, пашырылі свае веды. Атрыманыя балы дапамаглі вызначыць пераможцаў турніру . Першае месца – Грыневіч Аляксандра, другое – Гарбаценка Багдан. Турнір прайшоў у добразычлівай і святочнай атмасферы. Дзеці атрымалі невялікія падарункі і цудоўны настрой.

Фотоматериалы

  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12